Место проведения: в Витебске
Оплата участия: бесплатно (свободный вход)
Тип события: Встреча (рабочая)
Шаноўнае спадарства!
Грамадзкае аб’ядненьне “Беларуская арганізацыя працоўных жанчын” сумесна з міжнароднай праграмай “Крок да роўнасці” запрашае вас прыняць удзел у сустрэчы, прысьвечанай Здароваму харчаваньню.
Сустрэча будзе цікавая для тых, хто жадае быць здаровым і бадзерым. Вы даведаецеся, як зьвязаныя харчаваньне і здароўе і што вы можаце рабіць ужо сёньня дзеля таго, каб з любоўю паклапаціцца аб сабе.
Вядучыя сустрэчы – Алена Махнач, дыеляг-практык, і Надзея Кокаш, сябра Савету ГА “БАПЖ”, каардынатар грамадзкай кампаніі “Здорава ем”.
Сустрэча адбудзецца 21 сакавіка, будзе працягвацца 2,5 гадзіны.
Месца правядзеньня – Віцебск, вул. П. Броўкі, д.5, к.1, кв.1 – Віцебскі жаночы клуб.
Тэлефоны для даведак: +375 29 892 82 84, +375 29 666 37 54.
Кампанія “Здорава ем” працягваецца ўжо другі год, яе ўдзельніцы, сяброўкі БАПЖ, на практыцы праверылі парады дыетоляга і атрымалі ўраджваючыя вынікі: у адной жанчыны зьнікла добраякасная пухліна, другая скінула вагу і пазбавілася ад пяску ў нырках, трэцяя зьнізіла ўзровень халестэрыну і крывяны ціск.
Больш падрабязна аб грамадзкай кампаніі “Здорава ем” чытайце ў сеціве па адрасе http://boww_nasha_eda.livejournal.com
